ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі ўхваліў учора папраўкі да Канстытуцыі, якія пашыраюць паўнамоцтвы прэзыдэнта і аднаўляюць пасаду прэм’ер-міністра. Новы закон дае таксама парлямэнту права трыма пятымі галасоў выказваць недавер ураду і адпраўляць яго ў адстаўку.