Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Індыя заклікае да абмеркаваньня пакістанскага ядзернага скандалу


НЬЮ-ДЭЛІ. Індыя сёньня заклікала да міжнароднага дыялёгу ў пытаньні ядзернага скандалу ў Пакістане. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз МушАраф дараваў вядучаму навукоўцу ў пытаньнях атамных дасьледаваньняў Абдулу Кадыру Хана, які прызнаў сваю віну ў перадачы ядзерных тэхналёгіяў Лібіі, Ірану й Паўночнай Карэі. Злучаныя Штаты заявілі, што гэты скандал – унутраная справа Пакістану. Аднак, міністар замежных справаў Індыі Яшвант Сінха сказаў, што гэтае пытаньне закранае міжнародную супольнасьць. Сінха заклікаў да дэбатаў у пытаньні ядзерных параграмаў, каб запатрабаваць больш адказных паводзінаў з боку краінаў, якія валодаюць ядзернай зброяй. Сёньня прыхільнік Кадыра Хана правялі дэманстрацыю ў ягоную падтрымку. Яны патрабавалі спыніць застрашэньне спэцыяліста.
XS
SM
MD
LG