МАСКВА. У сталіцы Расеі сёньня раніцай адбыўся выбух у адным з вагонаў мэтро. Ахвярамі выбуху сталі прынамсі 39 чалавек, болей за сотню былі параненыя. Сьледчыя ФСБ і Мінстэрства ўнутраных справаў Расеі вядуць расьсьледаваньне на месцы выбуху. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня заявіў, што Масква ня будзе весьці перамоваў з тэрарыстамі. Пуцін перакананы, што за выбухам стаяць прадстаўнікі сэпаратысцкага чачэнскага руху пад кіраўніцтвам былога прэздыэнта Чачэніі Аслана Масхадава. Прадстаўнік Масхадава Ахмед Закаеў сёньня ў размове з нашым радыё асудзіў замах і выкарыстаньне тэрору дзеля дасягненьня палітычных мэтаў.
Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сёньня затэлефанаваў Уладзімеру Пуціну і выказаў свае спачуваньні з нагоды выбухаў. Эўрапейскія лідары таксама асудзілі напад. Камісар у пытаньнях замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў, што Расея можа разьлічваць на салідарнасьць і падтрымку з боку Эўразьвязу.