Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:46 ]  Буш і Тэнэт бароняць рашэньне аб вайне ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня зноўку заявіў, што рашэньне аб вайне супраць Іраку было правільнае. Тым часам дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША Джордж Тэнэт сёньня абараняў зьвесткі спэцслужбаў што да наяўнасьці зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. Такой зброі ў Іраку дагэтуль не знайшлі. Тэнэт, аднак, заявіў, што перадваенная інфармацыя ЦРУ была аб’ектыўнай. Паводле Тэнэта, спэцыялісты ЦРУ ніколі не заяўлялі, што Ірак наўпрост пагражае Злучаным Штатам.
XS
SM
MD
LG