ТЭГЕРАН. Вышэйшы духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі супраць адтэрміноўкі парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 20 лютага. Пра гэта стала вядома пасьля сустрэчы аяталы з прэзыдэнтам Ірану Махамадам Хатамі. Урад Ірану патрабуе адтэрміноўкі выбараў, паколькі ад удзелу ў іх, паводле рашэньня рэлігійных кансэрватараў, адхіленыя тысячы кандыдатаў-рэфармістаў.