ГААГА. У міжнародным трыбунале ў Гаазе распачынаецца працэс над адным з былых лідэраў басьнійскіх сэрбаў Мамчылам Краішнікам. Ён абвінавачваецца ў генацыдзе і ваенных злачынствах у часе грамадзянскай вайны ў Босьніі першай паловы 90-х гадоў. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.