ОСЛА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і Эўрапейскі Зьвяз названыя сярод прэтэндэнтаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру сёлета. У сьпісе намінантаў таксама – Папа Ян Павал Другі, Армія збаўленьня і былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.