Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:27 ]  Грузія: 53 партыі падалі заявы на ўдзел у выбарах


ТБІЛІСІ. У Грузіі сёньня скончыўся тэрмін падачы заяваў на ўдзел партыяў у парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 28 сакавіка. Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, заявы падалі 53 партыі. Не паступіла заявы ад былой кіроўчай партыі - Зьвязу грамадзянаў Грузіі, лідэрам якога быў экс-прэзыдэнт краіны Эдуард Шэварнадзэ.
XS
SM
MD
LG