ІСЛАМАБАД. Адзін з стваральнікаў пакістанскай ядзернай зброі Абдула Кадзір Хан звольнены з пасады дарадцы прэм’ер-міністра Пакістану. Улады Пакістану праводзяць цяпер расьсьледаваньне магчымага дачыненьня ключавых вучоных краіны да перадачы Ірану й Лібіі ядзерных тэхналёгіяў. Згодна з дакладам ААН, у Лібіі было знойдзена абсталяваньне пакістанскага паходжаньня.