Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:10 ]  Буш і зараз перакананы, што Хусэйн нёс "нарасталую пагрозу"


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што ён хоча ведаць факты пра ірацкія збройныя праграмы за часамі Садама Хусэйна. Буш мяркуе параўнаць даваенныя зьвесткі ягонай адміністрацыі з тым, што будзе дасьледаванае інспэктарамі, якія зараз шукаюць зброю ў Іраку. Пакуль зброя масавага зьнішчэньня ў Іраку не была знойдзеная. У гутарцы з журналістамі ў Белым доме амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што ён і зараз перакананы, што Садам Хусэйн нёс “нарасталую пагрозу”. Былы галоўны амэрыканскі інспэктар узбраеньня Дэвід Кі днямі заявіў, што Ірак не валодаў зброяй масавага зьнішчэньня, якое Джордж Буш выкарыстаў у якасьці прычыны дзеля ўварваньня ў Ірак.
XS
SM
MD
LG