РЫМ. Судовы працэс над прэм’ер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, якога вінвавацяць у карупцыі, адновіцца ў красавіку, – пра гэта паведамлена сёньня ў італьянскай сталіцы. Раней Найвышэйшы суд Італіі ануляваў закон, які даваў Бэрлюсконі імунітэт ад судовага перасьледу.