СТРАСБУР. Сёньня на паседжаньні Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы адбудзецца абмеркаваньне пытаньня зьменаў украінскай канстутыцыі, паводле якіх прэзыдэнт краіны будзе абірацца парлямантам. Камітэт маніторынгу Парляманцкай асамблеі перакананы, што зьмены ў канстутыцыю краіны ў год прэзыдэнцкіх выбараў недапушчальныя. Прадстаўнікі ўкраінскай апазыцыі таксама крытыкуюць зьмены ў асноўны закон, якія, на іхную думку, даюць магчымасьць цяперашняму прэзыдэнту Леаніду Кучму фактычна прызначыць свайго намесьніка новым прэзыдэнтам Украіны.