МОСТАР. БОСЬНІЯ-ГЕРЦАГАВІНА. Кіраўнік міжнароднай адміністрацыі Босьніі Пэдзі Эшдаўн выдаў указ аб аб’яднаньні гораду Мостар, падзеленага ў часе вайны на пачатку 1990-х гадоў на харвацкую, сербскую і мусульманскую абшчыны. У адпаведнасьці з указам шэсьць муніцыпалітэтаў будуць скасаваныя. Іх заменяць адзіная адміністрацыя і гарадзкі сход, у якія ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх трох абшчынаў.