Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:39 ]  Аль-Кайда актывізавалася ў Аўганістане


КАБУЛ. У Аўганістане канадзкі жаўнер стаў ахвярай самагубчага нападу, яшчэ тры жаўнеры былі параненыя. Гэта адбылося ў заходняй частцы Кабулу. Параненыя былі таксама 9 аўганскіх цывільных асобаў, адзін з параненых пазьней у шпіталі памёр. Пра сваю адказнасьць за самагубчы напад заявіла тэрарыстычная сетка Аль-Кайда. Таксама ўчора ў перастрэлцы з нападнікамі былі параненыя тры амэрыканскія жаўнеры, яшчэ тры былі параненыя ў выніку выбуху бомбы ў правінцыі Кунар.
XS
SM
MD
LG