Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:24 ]  ААН гатовая накіраваць у Ірак групу экспэртаў


ПАРЫЖ. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан назваў немэтазгодным - з увагі на цяперашнюю сытуацыю ў Іраку - разьмяшчэньне ў гэтай краіне міратворчага кантынгенту Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Анан таксама паведаміў, што ААН гатовая накіраваць у Ірак групу экспэртаў для ацэнкі магчымасьці правядзеньня найбліжэйшым часам у краіне агульных выбараў. Аднак, паводле словаў Анана, група будзе накіраваная толькі ў тым разе, калі прадстаўнікі вайсковай кааліцыі ў Іраку дадуць гарантыі бясьпекі для экспэртаў ААН.
XS
SM
MD
LG