ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Фільм “Вяртаньне караля” – апошняя частка трылёгіі “Ўладар пярсьцёнкаў” - узначальвае сьпіс прэтэндэнтаў на найпрэстыжнейшую ў кінэматаграфіі прэмію “Оскар”. “Вяртаньне караля” прэтэндуе на прэмію ў 11 катэгорыях. Цырымонія ўручэньня прэміі, якую прысуджае Амэрыканская кінаакадэмія, адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 29 лютага.