ВАШЫНГТОН. Белы Дом адмовіўся паўтарыць сваю заяву, што зброя масавага зьнішчэньня ў Іраку будзе знойдзеная. Прэсавы сакратар Белага Дому Скот МакКлелан заявіў, што ваенныя інспэктары мусяць працягваць у Іраку сваю работу, каб атрымаць поўную й сапраўдную інфармацыю што да ваенных праграм былога рэжыму. Менавіта наяўнасьць зброі масавага зьнішчэньня была галоўнай падставай для пачатку ваеннай апэрацыі супраць Садама Хусэйна.