ГЕЛАЦІ (ГРУЗІЯ). Напярэдадні сваёй інаўгурацыі абраны прэыздэнтам Грузіі Міхаіл Саакашвілі наведаў магілу легендарнага грузінскага цара Давіда. Давід Будаўнік, які кіраваў Грузіяй у 12-м стагодзьдзі, узыйшоў на пасад у 16 гадоў і павялічыў дабрабыт і магутнасьць краіны.
На магіле грузінскага цара Саакашвілі пакляўся на Бібліі захоўваць Грузію моцнай і непадзельнай. Афіцыйная інаўгурацыя Саакашвілі мае адбыцца заўтра