Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:37 ]  Кіраўнік інспэкцыйнай групы ЗША ў Іраку падаў у адстаўку


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік інспэкцыйнай групы ЗША для пошуку зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку Дэвід Кэй падаў у адстаўку. Кэй заявіў, што ня верыць у існаваньне запасаў хімічнай або біялягічнай зброі ў Іраку. Кіраўніком названай групы прызначаны цяпер былы інспэктар ААН у пытаньнях узбраеньняў Чарлз Дулфэр. Раней Дулфэр заяўляў, што шанцы знайсьці ў Іраку зброю масавага зьнішчэньня “блізкія да нуля”.
XS
SM
MD
LG