Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  НАСА спрабуе ўстанавіць кантакт з марсаходам "Сьпірыт"


ПАСАДЭНА. Касьмічнае агенцтва НАСА дапускае, што марсаход “Сьпірыт” працягвае функцыянаваць на найпрасьцейшым роўні. Як паведаміў намесьнік кіраўніка праекту вывучэньня Марсу Рычард Кук, вучоныя атрымалі ад марсахода элемэнтарны сыгнал, які сьведчыць, што на борце “Сьпірыта” ўзьнікла сур’ёзная праблема. Напярэдадні спэцыялісты паведамілі, што апарат, які знаходзіцца на Марсе з 3 студеня, перастаў перадаваць зьвесткі. Вучоныя разглядаюць некалькі магчымых прычын аварыі, у прыватнасьці ўсплёск касьмічнага выпраменьваньня, які мог пашкодзіць кампутарнае абсталяваньне “Сьпірыта”.
XS
SM
MD
LG