ТЭГЕРАН Некалькі іранскіх міністраў і віцэ-прэзідэнтаў пагражаюць сысьці ў адстаўку на знак пратэсту супраць рашэньня Рады старажнікаў ісламскай рэвалюцыі забараніць кандыдатам-рэфармістам удзельнічаць у парляменцкіх выбарах. Пра гэта пасьля пасяджэньня ўраду паведаміў адзін з віцэ-прэзідэнтаў Махамад Алі Абтахі. Ён сказаў, што яго калегі маюць самыя сурьёзныя намеры, але гатовыя пачакаць з адстаўкамі пакуль Рада стражаў ня прыме канчатковага рашэньня. Учора гэты ворган скасаваў забарону на ўдзел у выбарах для дзьвюсот кандадатаў. Але агульная колькасьць кандадатаў, якім забаронена вылучацца, складае 3000.