ЕРУСАЛІМ
Ізраільскія самалёты атакавалі два аб’екты на тэрыторыі паўднёвага Лівана. Паводле неназванага ізраільскага вайскоўца, былі абстраляныя базы групоўкі “Хэзбала” ў даліне Бэкаа, каля сырыйскай мяжы. Гэтая акцыя была відавочна ўчыненая ў адказ на забойства ізраільскага салдата ў панядзелак. Сёньня ж на Заходнім Беразе адбыліся сутычкі гэбрайскіх пасяленцаў з ізраільскімі вайскоўцамі, якія прыбылі знесьці незаконна пабудаваную на тэрыторыю блёк-паста сынагогу.