БАГДАД У ірацкай сталіцы сёньня прайшла масавая дэманстрацыя мусульманаў-шыітаў, арганізаваная прыхільнікамі аяталы Алі Ас-Сістані. Асноўнае патрабаваньне маніфэстантаў – правядзеньне прамых выбараў для фармаваньня новага ўраду Ірану. Летась паміж амэрыканска-брытанскай адміністрацыяй і кіруючай Радай Іраку было заключанае пагадненьне, паводле якога ў траўні сёлета будзе скліканая адмысловая асамблея , якая і прызначыць пераходны ўрад. Сёньня ў Нью-Ёрку адбываюцца перамовы генеральнага сакратара ААН з прадстаўнікамі кіраўчай Рады Іраку і старшынём амэрыканска-брытанскай адміністрацыі Іраку Полам Брэмэрам. Учора ў выніку выбуху ў Багдадзе каля штабу сілаў кааліцыі загінулі 24 чалавекі і больш за 100 былі параненыя.