Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:03 ]  Ізраіль: пабудова муру бясьпекі ня можа быць спынена


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон адклаў абмеркаваньне пытаньня пра лінію, дзе пройдзе мур бясьпекі, які мае аддзяліць Ізраіль ад Заходняга берагу Ярдану. У заяве канцылярыі Шарона адзначана, што пабудова муру ня можа быць спыненая пад ціскам палестынцаў або Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пытаньне аб правамернасьці будаваньня муру ў лютым будзе разглядаць Міжнародны суд у Гаазе – на запытаньне ААН, ініцыяванае арабскімі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG