КАБУЛ. Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай сёньня зарэгістраваўся ў сьпісе выбарцаў на парлямэнцкіх выбарах, заплянаваных на чэрвень сёлета. Рэгістрацыя адбываецца вельмі павольна з прычыны недастатковай бясьпекі перад выбарамі. Дагэтуль зарэгістравалася каля 3 працэнтаў ад 10 мільёнаў патэнцыйных выбарцаў.