Нью-Ёрк. Уладам ЗША з дапамогай прадстаўнікоў Інтэрполу Беларусі, Францыі і Гішпаніі ўдалося выкрыць міжнародную сетку вытворцаў і экспартэраў дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Паведамляецца, што адмысловы Інтэрнэт-сайт быў створаны і падтрымліваўся беларускай кампаніяй "Рэгпэй". Паводле прадстаўніка пракуратуры штату
Нью-Джэрсі, у чацьвер ў ЗША былі арыштаваныя 15 чалавек, сярод якіх - двое настаўнікаў, лекар, дзяржаўныя чыноўнікі, сьвятар. Напярэдадні ў Гішпаніі і Францыі былі аршытаваныя кіраўнікі фірмы "Рэгпэй". Ім выстаўленае абвінавачньне ў распаўсюдзе дзіцячай порнапраукцыі і адмываньні грошай.