ТЫКРЫТ
Як паведамілі прадстаўнікі амэрыканскіх узброеных сілаў у Іраку, сёньня былі забітыя 7 ірацкіх ваяўнікоў. Двое зь іх былі забітыя амэрыканскімі салдатамі, пасьля таго як спрабавалі падкласьці бомбу каля гораду Баакуба. Сёньня ж арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” заявіла, што амэрыканскія вайскоўцы павінны панесьці адказнасьць за гібель летась у красавіку двух журналістаў у гатэлі “Палестына” у Багдадзе