ПЭКІН. Экспэрты з Злучаных Штатаў былі дапушчаныя на тэрыторыю паўночнакарэйскага ядзернага комплексу ў Ёнбёне. “Мы сапраўды пабывалі ў Ёнбёне”, – заявіў журналістам прафэсар Стэнфардзкага ўнівэрсытэту Джон Льюіс па прыбыцьці амэрыканскай дэлегацыі ў Пэкін. ЗША мяркуюць, што цэнтар у Ёнбёне выкарыстоўваецца Пхэньянам для стварэньня ядзернай зброі.