КАБУЛ Сёньня тут прайшоў першы дзень Усеафганскай Рады – Лоя Джырга. У ёй бяруць удзел 500 дэлегатаў з усіх правінцыяў Афганістану. Сход павінен зацьвердзіць новую Канстытуцыю краіны і прызначыць тэрмін усеагульных выбараў, якія мяркуецца правесьці ў чэрвені наступнага году. Лоя Джырга адкрыў былы кароль Афганістану – 89 гадовы Махамад Захір Шах.
Сёньняшнія дыскусыі выявілі супярэчнасьці наконт праэкту Канстытуцыі . Прэзыдэнт Гамід Карзай мяркуе, што будучы прэзыдэнт краіны павінен мець шырокія паўнамоцтвы. Шэраг дэлегатаў выступаюць за парляменцкую рэспубліку.
Прэзыдэнт Карзай ня выключыў, што Лоя Джырга можа працягнуцца некалькі тыдняў.