Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:27 ]  ЗША абмяркоўваюць харчовую дапамогу КНДР


ВАШЫНГТОН.Злучаныя Штаты абмяркоўваюць магчымасьць харчовай дапамогі Паўночнай Карэі. Харчовая Праграма ААН зьвярнулася да чальцоў арганізацыі з просьбай выдаткаваць 171 мільён даляраў, каб заукпіць прадукты для 6,5 мільёнаў жыхароў КНДР. ЗША сёлета ўжо даслалі 40 тыс. тон, але рашэньне што да дадатковых 60 тыс. тон пакуль не было прынятае. Дзярждэпартамант занепакоены забаронай Пхэньняну праводзіць маніторынг разьмеркаваньня прадуктаў.
XS
SM
MD
LG