Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:36 ]  У Азэрбайджане пагоршылася сытуацыя са свабодай слова


МАСКВА. Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заявіла, што пасьля абраньня Ільхама Аліева прэзыдэнтам Азэрбайджану сытуацыя са свабодай слова ў гэтай краіне пагоршылася. Асаблівую занепакоенасьць, паводле прадстаўніка арганізацыі, выклікае сытуацыя Раўфа Арыфоглы Арыфоглы зьяўляецца рэдактарам апазыцыйнай газэты "Мусават". Ён быў арыштаваны пасьля дэманстрацыяў пратэсту апазыцыі, што адбыліся ў кастрычніку гэтага году. З тых часоў афіцыйныя абвіначаньні Арыфоглы не былі прад’яўленыя, але ён застаецца ў турме.
XS
SM
MD
LG