Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Выдадзены ордэр на арышт былога дыктатара Аргентыны


Бярлін. Нямецкія ўлады выдалі ордэр на арышт былога аргентынскага дыктатара Хорхэ Відэлы, якога абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух грамадзянаў Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны ў 70-ыя гады. Паводле аргентынскіх праваабаронцаў, Элізабэд Кэзэман і Клаўс Цішанк былі арыштаваныя спэцслужбамі хунты, катаваліся і былі забітыя. Цела Цішанка было знойдзенае праз сем гадоў пасьля гібелі. Супраць былога дыктатара Аргентыны і іншых кіраўнікоў хунты, якая кіравала з 1976 па 1983 году, у розных краінах узбуджаныя некалькі крымінальных справаў. 78-мі гадовы Відэла знаходзіцца пад хатнім арыштам у Буэнас-Айрасе.
XS
SM
MD
LG