Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Апазыцыя заклікае да чарговага мітынгу ў Тбілісі

ТБІЛІСІ. Лідэр грузінскага апазыцыйнага блёку “Нацыянальны рух” Міхаіл Саакашвілі заклікаў жыхароў краіны сабрацца сёньня на мітынг у цэнтры Тбілісі і запатрабаваць адстаўкі прэзыдэнта Шэварнадзэ. Паводле Саакашвілі, апазыцыя ня бачыць ніякіх магчымасьцяў перамоваў з прэзыдэнтам у справе перагляду вынікаў мінулых парляманцкіх выбараў. Між тым прадстаўнікі грузінскіх уладаў сьцьвярджаюць, што паміж лідэрамі апазыцыі паглыбляюцца разыходжаньні, бо адныя патрабуюць прызнаць перамогу свайго блёку, а іншыя – прызначыць паўторнае галасаваньне. Сам Эдуард Шэварнадзэ прызнаў, што ў часе выбараў былі некаторыя праблемы, аднак адмовіўся сыйсьці ў адстаўку, як патрабуе апазыцыя. (Шэварнадзэ) “Мне не патрэбныя ніякія апраўданьні, бо мы першыя запрапанавалі апазыцыі сустрэцца. Вы ведаеце, што мы выйшлі на плошчу да дэманстрантаў ды пад іхныя крыкі адкрыта выказалі нашую пазыцыю. Цяпер мы робім трэцюю спробу пайсьці на дыялёг з апазыцыяй. Я хачу, каб уся Грузія ведала, што мы гатовыя да дыялёгу”.
XS
SM
MD
LG