Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:38 ]  Усе дарадцы прэзыдэнта Літвы пайшлі ў адстаўку


ВІЛЬНЯ. У Літве пайшлі ў адстаўку адразу ўсе шасьцёра дарадцаў прэзыдэнта краіны Раландаса Паксаса. Нагода крызісу сталася справаздача дэпартаманту дзяржаўнай бясьпекі пра тое, што бліжэйшыя паплечнікі Паксаса маюць сувязі з міжнароднымі крымінальнымі структурамі. Паводле Алаізаса Сакаласа - кіраўніка парляманцкай камісіі ў справе расьследаваньня скандалу – высьветлілася, што крымінальныя групоўкі ўплывалі на прэзыдэнта праз ягоных дарадцаў, у прыватнасьці, спрабуючы зьмяніць кіраўніка Дэпартаманту дзяржбясьпекі. Прэзыдэнт Раландас Паксас адкідае ўсе абвінавачаньні і не зьбіраецца зыходзіць у адстаўку.
XS
SM
MD
LG