Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Экалягісты спынілі цягнік з адыходамі

ПАРЫЖ Невялікая групы экалягістаў – абаронцаў навакольнага асяродзьдзя часова прыпыніла цягнік з ядзернымі адыходамі, які накіроўваўся ў Нямеччыну. Пратэстоўцы прыкавалі сабе кайданкамі да цягніку каля гораду Сарэбург на ўсходзе Францыі. Паліцыя спыніла акцыю, арыштаваўшы шасьцярох удзельнікаў. Ядзерныя адыходы дастаўляюцца для захаваньня ў адмысловым сховішчы ў нямецкім горадзе Гарлебен. Учора там прайшоў мітынг пратэсту экалягістаў.
XS
SM
MD
LG