БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская камісыя распаўсюдзіла справаздачу ў справе падрыхтоўкі 10 краінаў – будучых сябраў Эўрапэйскага збвязу да сяброўства ў Аб’еднанай Эўропе.
У справаздачы гаворыцца, што дзяржавы, якія далучацца да Эўразьвязу ў траўні 2004 году, мусяць неадкладна паскорыць вырашэньне праблемаў у дапасаваньні свайго заканадаўства і шэрагу іншых сфэраў да эўрапэйскіх стандартаў.
У дакумэнце ўзгадваецца таксама і пра тры іншыя краіны, якія магчыма, далучацца да Эўрапэйскага Зьвязу пазьней – Баўгарыю, Румынію і Турэччыну.
У прыватнасьці Турэччына мае сур’ёзныя перашкоды дзеля таго, каб распачаць перамовы ў далучэньні да Эўразьвязу, бо дагэтуль ня можа знайсьці палітычнае вырашэньне праблемы вакол Кіпру.