Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:40 ]  У Афганістане працягваюцца крывавыя баі

КАБУЛ. Найменей 30 чалавек былі забітыя ў выніку крывавых баёў у розных раёнах Афганістану. На поўдні Афганістану ў правінцыі Гільмэнд у выніку спрэчкі паміж палявым камандзерам Хаджы Ідрысам і прадстаўнікамі мясцовых уладаў распачалася страляніна, у часе якой былі забітыя 20 чалавек, у тым ліку, сам Хаджы Ідрыс. На поўначы Афганістану, каля гораду Мазары-Шарыф аднавіліся баі паміж атрадамі этнічных узбэкаў на чале зь генэралам Дустумам і таджыцкімі фармаваньнямі Аты Махамада. Загінулі прынамсі 5 чалавек. У правінцыі Забуль талібы выкралі турэцкага інжынэра, які працуе ў фінансаваным ЗША праекце ў будаўніцтве дарогаў. Выкрадальнікі пагражаюць забіць яго, калі ўлады ня вызваляць шасьцёх талібаў, якіх раней узялі ў палон.
XS
SM
MD
LG