Масква. Кампанія ЮКАС заявіла сёньня, што абвінавачаньні супраць Хадаркоўскага “абсурдныя”.
Кіраўніку найбуйнейшай расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаілу Хадаркоўскаму прад’яўленае абвінавачваньне паводле сямі артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку крадзёж у асабліва буйных памерах і ўхіленьне ад ўплаты падаткаў.
Генеральная пракуратура Расеі зьвярнулася ў суд з хадайніцтвам аб арышце Хадаркоўскага. Прадпрымальнік дастаўлены ў Басманы суд расейскай сталіцы. Кіраўнік ЮКАСу быў затрыманы сёньня ў аэрапорце Навасібірску і дастаўлены ў Маскву.