Кундуз У гэты афганскі горад сёньня прыбылі 30 нямецкіх вайскоўцаў, гэта першы аддзел міратварчых сілаў у Афганістане, разьмешчаны за межамі Кабулу. Плянуецца, што нямецкі кантынгэнт у Кундузе складзе 450 салдатаў. Мясцовы ваены лідэр Махамэд Даўд паведаміў, што папросіць у міратворцаў дапамогі ў барацьбе з вытворчасьцю опіюма.