ПУТРАЯ. Сёньня ў Маляйзіі распачаўся двухдзённы саміт Арганізацыі Ісьлямскай канфэрэнцыі. На парадку дня сустрэчы – шэраг пытаньняў, у тым ліку, і пасьляваенная сытуацыя ў Іраку. Гэта самая буйная сустрэча лідараў мусульманскіх дзяржаваў ад 11 верасьня 2001 году. Удзел у саміце бяруць кіраўнікі 57 дзяржаваў-сябраў Арганізацыі, сярод якіх – Савудаўская Арабія, Іран, Пакістан, Турэччына, Сырыя, Ірак ды іншыя. Ірак прадстаўляе лідар Кіроўнай Рады Іраку Аяд Аляўі. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прысутнічае на сустрэчы ў якасьці госьця.