Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:33 ]  У Азэрбайджане распачаліся прэзыдэнцкія выбары


БАКУ. Сёньня ў Азэрбайджане адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Цяперашні прэзыдэнт Гейдар Аліеў знаходзіцца на лячэньні ў шпіталі амэрыканскага гораду Кліўленд і некалькі дзён таму ён зьняў сваю кандыдатуру з выбараў на карысьць сына Ільхама, сёньняшняга прэм’ер-міністра краіны. У Ільхама Аліева 7 канкурэнтаў. Сярод іх – Іса Гамбар, лідар партыі Мусават, і Этыбар Мамэдаў з Нацыянальнае партыі незалежнасьці. АБСЭ даслала на выбары блізу 600 назіральнікаў. Раней Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адзначала ў Азэрбайджане пэўныя парушэньні выбарчага закандаўства цягам выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG