Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:34 ]  Малдова можа выйсьці з СНД


Кішынэў. Прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін ня выключае выхаду ягонай краіны а складу СНД і больш цеснай інтэграцыі з Эўрапэйскім Зьвязам. Прэсавая служба прэзыдэнта Малдовы распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што нядаўна падпісанае ў Ялце лідарамі Расеі, Украіны, Беларусі і Казахстану пагадненьне аб стварэньні адзінай эканамічнай прасторы – “назаўсёды скасоўвае ідэю аб адэрнізацыі СНД”. Лідар Малдовы лічыць, што падчас падпісаньня гэтай дамовы лідары чатырох краінаў ня ўлічылі інтарэсаў іншых краінаў-удзельніцаў СНД.
XS
SM
MD
LG