ЕРУСАЛІМ. Прынамсі 6 чалавек загінулі і болей за 30 былі параненыя ў выніку выбуху бомбы ў мястэчку каля ізраільскай ваеннай базы недалёка ад Тэль-Авіву.
Ізраільскі бок абвінаваціў у замаху сябраў узброенай групоўкі Хамас.
Адразу пасьля выбуху прэсавы сакратар ізраільскага ўраду заявіў:
(Прэсавы сакратар) “Адказнасьць за гэты замах падзеленая паміж палестынскімі тэрарыстамі, якія зьдзейсьнілі гэта злачынтва і палестынскімі ўладамі, якія набсалютна нічога не зрабілі, каб раззброіць тэрарэстычныя групоўкі”.
Адзін з лідэраў Хамасу заявіў сёньня, што гэты замах быў зьдзейсьнены ў адказ на нядаўнія забойствы палестынцаў ізраільскім войскам. Ён аднак ня узяў на сваю групоўку адказнасьці за тэракт.