Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:13 ]  Нямецкіх грамадзянаў вінавацяць у парушэньні паветранай прасторы Ўкраіны


КІЕЎ. Амбасада Нямеччыны ў Кіеве заявіла, што трое нямецкіх грамадзянаў, абвінавачаных у парушэньня паветранай прасторы Ўкраіны, мелі афіцыйны дазвол на палёт. Паводле прадстаўніка амбасады, тры немцы, якія ляцелі на прыватным самалёце і ажыцьцявілі пасадку ў Днепрапятроўску, мелі адпаведныя візы і дазволы. Гаворка ідзе пра бізнэсоўцаў, якія прыляцелі на Ўкраіну дзеля дзелавой сустрэчы. Служба бясьпекі і міністэрства замежных справаў Украіны, як і раней, цьвердзіць, што ў нямецкіх грамадзянаў не было дазволу на палёт. Да завершаньня разьбіральніцтва справы іх папрасілі не пакідаць Днепрапятроўск.
XS
SM
MD
LG