СЭУЛ. Шасьцібаковыя перамовы адносна ядзерных амбіцыяй Паўночнай Карэі пачнуцца у Пэкіне 27 жніўня. Пра гэта паведаміла сёньня міністэрства замежных справаў Паўдзённай Карэі.
Перамовы заплянаваныя на тры дні з удзелам Паўдзённай і Паўночнай Карэяў, Японіі, Расеі, ЗША, Японіі і Кітаю.
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ЗША ня будуць прапаноўваць Паўночнай Карэі ніякіх эканамічных стымулаў дзеля спыненьня ядзерных праграмаў.
Цяпер адбываюцца дыпляматычныя кансультанцыі напярэдадні сустрэчы у Пэкіне.
У Вашынгтоне учора дэлегацыі з Паўдзённай Карэі і Японіі сустрэліся з афіцыйнымі асобамі ЗША.
У Маскве, прадстаўнікі Расеі сустракаліся паасобку з дэлегатамі ад Паўдзённай і Паўночнай Карэі. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Аляксандар Ласюкоў заявіў пасьля сустрэчаў, што “няма падставаў для асаблівага аптымізму” у вырашэньні праблемы.