Кішынёў. Урад Малдовы абавязаўся да сёлетняга кастрычніка прадаставіць Расеі праграму пагашэньня газавай запазычанасьці. Зараз гэтая запазычанасьць перад расейскім “Газпрамам” складае 112 мільёнаў даляраў. Гэтая сума ня ўлучае штрафы за несваечасовую аплату. Агульны памер штрафаў набліжаецца да 160 мільёнаў даляраў. Яшчэ ўвесну сёлета “Газпрам” заявіў, што гатовы атрымаць у залік доўгу частку акцыяў энэргэтычнага сэктару Малдовы.