Джаккарта Дзярждэпартамэнт ЗША абвесьціў пра пагрозу новых тэрарыстычных актаў у Інданэзыі і заклікаў амэрывканцаў устрымацца ад паездак у гэтую краіну.
Улады Інданэзыі паведамілі, што тэрарысты, якія на мінулым тыдні зьдзейсьнілі выбух у гатэлі “Марыёт” у Джакарце, праходзілі падрыхтоўку ў лягерох “Аль Каеды” у Афганістане і Пакістане. У выніку гэтага выбуху 10 чалавек загінулі і 150 былі параненыя.
Паводле міністра абароны Інданэзыі Маторы Абдул Джаліла выбух у гатэлі “Марыёт” зьдзейсьніла экстрэмісцкая групоўка “Джэмаа ісламія”. Гэтая ж групоўка арганізавала летась выбух на інданэзыйскай выспе Балі, у выніку якога загінула больш за 200 чалавек.