Багдад Сёньня ў Іраку адбыліся новыя напады на амэрыканскіх вайскоўцаў. У горадзе Кіркук на поўначы краіны быў абстраляны ваены патруль, параненыя два амэрыканскія салдаты. Таксама ў Кіркуку амэрыканскія вайскоўцы адкрылі вагонь па машыне, якая не спынілася на блёкпасту. Параненыя два іракцы. У горадзе Фалуджа пад Багдадам абстараляная амэрыканская ваеная база.
Яшчэ два амэрыканскія салдаты былі параненыя ў Багдадзе, калі іх машаны падарвалася на міне.
На поўдні ў Басры – другім па вялічыні горадзе Іраку адбыліся зваляваньні, выкліканыя дэфіцытам паліва і адключэньнямі электрычнасьці. У горад перакінутыя дадатковыя кантыгэнты брытанскіх войскаў.
З Вашынгтону ў Багдад накіраваная група сьледчых Фэдэральнага бюро дасьледваньняў для вывучэньня абставінаў выбуху каля амбасады Іярданіі ў Іраку. У выніку гэтага тэракту, што адбыўся ў чацьвер , 19 чалавек загінулі і ня меньш як 50 былі параненыя.