Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:47 ]  Англіканская Царква супроць дыскрымінацыі

ЛЁНДАН: Духоўны лідар 70 мільёнаў англіканаў, архібіскуп Кэнтэрбэрыйскі Роўэн Ўяльямс прызначыў на кастрычнік адмысловую нараду па пытаньні сьвятароў-гомасэксуалістаў. Ён заявіў, што трэба абмеркаваць тое, што нядаўна адбылося ў ЗША. Раней на гэтым тыдні Англіканская Царква ў ЗША прызначыла біскупам ў Нью Гэмпшэры гомасэксуаліста, што абурыла многіх царкоўных лідараў. Сам Роўэн Ўыльямс падтрымлівае права гомасэксуалістаў займаць высокія царкоўныя пасады, аднак засьцярагаецца, што гэта можа прывесьці да расколу ў Царкве. На мінулым месяцы ён не згадзіўся, каб адзін з брытанскіх сьвятароў-гомасэксуалістаў стаў біскупам.
XS
SM
MD
LG