Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:53 ]  ЦРУ лічыць, што голас на нядаўняй стужцы належыць Садаму Хусэйну


ВАШЫНГТОН. Аналітыкі Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША прыйшлі да высновы, што голас на аўдыёстужцы, якую нядаўна перадалі тэлевізійныя станцыі на Блізкім Усходзе, зь вялікай верагоднасьцю належыць былому ірацкаму прэзыдэнту Садаму Хусэйну. На стужцы Хусэйн выказвае смутак з-за сьмерці двух сваіх сыноў і кажа, што войскі Злучаных Штатаў пацерпяць паразу ў Іраку. Тым часам прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў сьмерць сыноў Хусэйна дадатковай гарантыяй таго, што былы ірацкі рэжым болей ніколі ня вернецца да ўлады. Паводле амэрыканскага цэнтральнага камандаваньня ў Багдадзе, за апошнія суткі амэрыканскія войскі у пошуках Садама арыштавалі ў Іраку 559 чалавек.
XS
SM
MD
LG